Васiлькi Максiма Багдановiча

 Адзiн з літаратурных герояў М.Багдановіча сказаў: «Добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў

Менавіта такім васільком у жыццi беларускай паэзіі быў малады, таленавіты, так рана згаслы ад цяжкай хваробы, але пакінуўшы багатую літаратурную спадчыну Максім Багдановіч, 125-гадовы юбілей якога адзначаецца сёлета 9 снежня.

З гэтай нагоды у 8 «А» класе пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры С.М.Чынікайла і гісторыі і мастацтвазнаўства Г.Л.Барташа прайшоў інтэгрыраваны урок па тэме «Максім Багдановіч. Верш «Слуцкія ткачыхі». Гэта быў цікавы сінтэз на мяжы літаратуразнаўства і мастацтвазнаўства. На уроку гучала песня, звінела гітарная струна, лілося прыгожае паэтычнае слова, абуджаліся патрыятычныя пачуцці да сваёй краіны, гонар за яе багатую гісторыю і спадчыну.

0-02-05-595b3a2b3eb5549bd9f32edf5cac5d9c4af4c786bf313202a476688344abddd8_full 0-02-05-710ddd65ef936c6378139e63831d355adc407ee1e10c777c1cf150142f237704_full 15184072_351118588614770_1717705847_o 15225310_351118691948093_55935579_o 0-02-05-a591a312f5e621f93438b5a8365e03ac38aa7c2b65d3067b8612addbae34e93d_full 15239147_1802846379993020_2058943988_n

 

Навигация

Предыдущая статья: ←

Следующая статья: