З 20 па 24 лістапада ў школе пройдзе тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Асноўная задача правядзення тыдня - развіццё цікавасці да традыцый, сімвалаў, культуры беларускага народа; актуалізацыя ведаў школьнікаў па прадметах. Унікальнасць прадметнага тыдня ў тым, што ў яго правядзенні прымаюць удзел вучні ўсіх класаў.